Queen
Queen (з англ. — «Каралева», прамаўляецца «Кўін») — брытанскі рок-гурт, які дамогся найшырэйшай вядомасці ў 1970—1980-х гадах і які налічвае сотні мільёнаў прыхільнікаў па сённяшні дзень. У Лондане дзейнічае афіцыйны Міжнародны фан-клуб. Сярод знакамітых песень «Queen» такія класічныя рок-хіты як «Bohemian Rhapsody», «We Will Rock You», «We Are the Champions», «A Kind of Magic», «The Show Must Go On» і іншыя. Шырокую вядомасць атрымалі і відэакліпы, знятыя музыкантамі «Queen», прычым відэакліп на песню «Bohemian Rhapsody» лічыцца першым кліпам у гісторыі музыкі. Акрамя таго, «Queen» набылі славу адной з найвялікшых канцэртных каманд за ўсю гісторыю рока. У 1991 годзе лідар гурта Фрэдзі Меркуры памёр, з-за чаго гурт спыніў сваю дзейнасць. Але ў 2004 годзе два музыкі Queen Браян Мэй ды Роджэр Тэйлар аб’ядналіся і запрасілі вядомага амерыканскага спевака Пола Роджэрса выступіць у якасці франтмэна Queen. Разам яны правялі сусветнае турнэ. У 2008 годзе выйшаў новы студыйны альбом «The Cosmos Rocks». Склад гурта
Дыскаграфія
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia