OnePlus 2
OnePlus 2 — смартфон кітайскай кампаніі OnePlus, прадстаўлены 29 ліпеня 2015 года. Гэта другі смартфон серыі. OnePlus 2 ад свайго папярэдніка адрозніваўся дызайнам і тэхнічнымі характарыстыкамі.[1] У мадэлі быў упершыню для кампаніі OnePlus выкарыстаны сканер адпячаткаў пальцаў, убудаваны ў кнопку "дадому".[2][3] Гэтак жа OnePlus 2 стаў першым смартфонам ў свеце з портам USB Type-C.[4] Аперацыйная сістэмаOnePlus 2 выпускаўся з фірмовай прашыўкай OxygenOS 2.0, якая грунтавалася на Android 5.1 «Lollipop».[5] Абнаўленне OxygenOS 3 на базе Android 6.0.1 было выпушчана ў маі 2016 года.[6] OnePlus 2 не атрымаў афіцыйнага абнаўлення на базе Android 7 «Nougat».[7] Неафіцыйна OnePlus 2 магчыма абнавіць да Android 8.0 «Oreo» ў прашыўцы LineageOS 15.[8] У OnePlus 2 ўпершыню з'явіўся спецыяльны паўзунок «Alert Slider», размешчаны побач з кнопкай рэгулявання гучнасці. Паўзунок дазваляе пераключыць смартфон у тры загадзя выбраных карыстальнікам рэжыма, па змаўчанні гэта «Без гуку», «Вібрацыя» і «Званок».[9] ПродажыВерсія White Basic з 16 Гб убудаванай памяці каштавала 329 $, а версія Sandstone Black Premium з 64 Гб 389 $.[10] Фірмовыя заднія панэлі з кеўлару або бамбука каштавалі 27 $.[11] OnePlus 2 паступіў у продаж у Еўропе, ЗША і Індыі ў сярэдзіне жніўня.[12] Продажы ажыццяўляліся па запрашэнні, як і ў выпадку з OnePlus One. У першыя 72 гадзіны пасля старту продажаў быў забраніраван 1 мільён OnePlus 2.[13] Праз тыдзень было зроблена за 2 мільёны перадзаказаў.[14] У верасні 2015 года агульная лічба перадзаказаў складала 5 мільёнаў.[15] 12 кастрычніка 2015 года OnePlus прадавала OnePlus 2 з 12:00 да 13:00 HKT/CEST/PDT на сваім сайце без запрашэнняў.[16] Цікавы фактКампанія OnePlus дамовілася з Netflix аб рэкламе мадэляў OnePlus 2 і OnePlus X. Таму ў чацвёртым сезоне серыяла «Картачны дом» першая лэдзі выкарыстоўвае смартфон OnePlus 2.[17][18] Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia