Litara-A

Litara-A — культурніцкі мультымедыйны праект, накіраваны на папулярызацыю беларускай літаратуры. Заснаваны ў кастрычніку 2013 года ў Мінску супольнымі намаганнямі рэжысёра, аператара, кіраўніка студыі відэапрадакшну Zvonka Паўла Доўнара і мадэлі, настаўніка польскай ды беларускай мовы і літаратуры Дзяніса Бурко.

Назва праекту — своеасаблівае скарачэнне слова «літаратура», а таксама сімвал пачатку, бо літара «а» — першая ў алфавіце. Заснавальнікі лічаць сваю дзейнасць менавіта пачаткам, сваім першым крокам на шляху да папулярызацыі беларускасці.

Галоўная ідэя «Litara-A» — стварэнне відэазамалёвак, на якіх кожны жадаючы можа прадэкламаваць верш ці прозу па-беларуску. За час існавання ініцыятывы ўдзел у праекце прынялі вядомыя беларускія асобы, сярод якіх тайбаксёр Віталь Гуркоў, рэпер і акцёр Vinsent, паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч, журналіст і выкладчык курсаў беларускай мовы «Мова нанова» Глеб Лабадзенка, паэт Віталь Рыжкоў, журналістка Ганна Трубачова, пісьменнік, мастацтвазнаўца і журналіст Віктар Марціновіч.

Спасылкі

Information related to Litara-A

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya