Kotlin
Kotlin (котлін) — кросплатформавая мова праграмавання агульнага прызначэння са статычнай тыпізацыяй і вывадам тыпаў. Kotlin выкарыстоўвае JVM для кампіляцыі і з’яўляецца цалкам сумяшчальнай з кодам Java. Таксама Kotlin можна скампіляваць у JavaScript для фронтэнд праграм або ў машынны код іншых платформ з выкарыстаннем LLVM. Назва мовы паходзіць ад вострава Котлін у Фінскім заліве. Каманда распрацоўшчыкаў вырашыла назваць яго ў гонар вострава, гэтак жа як Java была названа ў гонар інданезійскага вострава Ява[1] (аднак Java была названа ў гонар кавы, а не ў гонар вострава). Распрацоўка Kotlin пачалася ў 2010 годзе. Кампанія JetBrains прадставіла Kotlin у ліпені 2011 года. Аўтары мовы ставілі сваёй мэтай стварыць мову, якая была б больш лаканічнай і тыпабяспечнай, чым Java, і прасцейшай, чым Scala. Кіраўнік JetBrains Дзмітрый Жэмераў паведамляў, што большасць моў не мела тых функцый, якія яны шукалі, за выключэннем Scala, аднак павольны час кампіляцыі Scala таксама быў недахопам. У лютым 2012 года JetBrains зрабіла Kotlin свабоднай пад ліцэнзіяй Apache 2.0.[2] Версія Kotlin 1.0 была выпушчана 15 лютага 2016 года. Яна лічыцца першым афіцыйна стабільным выпускам, і JetBrains абавязаўся забяспечыць доўгатэрміновую зваротную сумяшчальнасць, пачынаючы з гэтай версіі. На канферэнцыі Google I/O 2017 Google анансавала падтрымку Kotlin на Android.[3] 7 мая 2019 года Google абвясціў, што мова праграмавання Kotlin цяпер з’яўляецца пажаданай мовай для распрацоўкі дадаткаў для Android.[4] Многія вядомыя кампаніі выкарыстоўваюць Kotlin, сярод іх Google[5], Amazon[6], Shazam[7], Pinterest[8], Netflix[9], Uber[10], Coursera[11], Pivotal[12], Allegro[13], OLX[14]. ПрыкладПрыклад напісання праграмы Hello world: fun main() {
val scope = "world"
println("Hello, $scope!")
}
Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі
Information related to Kotlin |
Portal di Ensiklopedia Dunia