HandMade
«HandMade» — беларускі музычны гурт. Утварыўся ў выніку сумеснай працы музыкаў Яўгена Валошына і Андрэя Маркуца ўлетку 2009 года. Першапачатковая назва каманды была Jab Club & Markuts Band. Гурт грае ў стылях урбаністычнага рэгі, блюзу, року і джаз-року. Аўтарамі тэкстаў з’яўляюцца Глеб Лабадзенка, Яўген Валошын і Андрэй Маркуц, аўтарамі музыкі — Яўген Валошын, Андрэй Маркуц. ГісторыяПершы выступ гурта (яшчэ пад назвай Jab Club) адбыўся ў ліпені 2009 года на V з’ездзе беларусаў свету, які праходзіў у Міжнародным адукацыйным цэнтры (ІВВ). Пазней гурт даў шэраг канцэртаў у Беларусі і за мяжой. Двойчы музыкі HandMade выступалі ў Вільні. На песню «Вуліца-дым» тэлеканал «Лад» зняў кліп для праграмы “PROдвижение”, які трапіў у ратацыю на музычных тэлеканалах. У сакавіку 2011 года HandMade даў дабрачынны канцэрт у Ліцэі БДУ. Сабраныя грошы былі перададзены ў мінскі Дзіцячы дом № 2. 10 жніўня 2011 года прынялі ўдзел у здымках праграмы «Эстрадный коктейль» на канале «АНТ», дзе выканалі песню «Вуліца-дым» і далі інтэрв’ю.[1] Дыскаграфія
Відэакліпы
Зноскі
СпасылкіInformation related to HandMade |
Portal di Ensiklopedia Dunia