Філіп Мілер
Філіп Мілер (англ.: Philip Miller, 1691 — 18 снежня 1771) — англійскі батанік шатландскага паходжання. Філіп Мілер быў сынам селяніна-гароднінавода. На працягу амаль пяцідзесяці гадоў — з 1721 года (па іншых даных з 1722) амаль да самай сваёй смерці Філіп Мілер займаў пасаду галоўнага садоўніка батанічнага саду Аптэкарскі сад Чэлсі. Ён вёў перапіску з іншымі батанікамі і атрымліваў расліны з усяго свету. Шматлікія расліны менавіта ім былі ўпершыню акліматызаваны ў Англіі. Спазнанні Філіпа Мілера ў вобласці батанікі былі для свайго часу надзвычай глыбокія. Ён быў настаўнікам Уільяма Айтана і Уільяма Фарсайта, якія сталі пасля вядомымі батанікамі. Мілер адмоўна адносіўся да новай біномнай наменклатуры Карла Лінея, аддаючы перавагу класіфікацыі Жазефа Пітона дэ Турнефора і Джона Рэя. Цалкам перайшоў да сістэмы Лінея ён толькі ў выданні свайго «Слоўніка садоўніка…», які з'явіўся ў 1768 годзе, хоць некаторыя батанічныя роды — напрыклад, лістоўніцу (Larix) і ваніль (Vanilla) — ён апісаў у адпаведнасці з сістэмай Лінея і ў больш раннім выданні гэтай кнігі, яшчэ ў 1754 годзе. Асноўныя працы
Зноскі
Information related to Філіп Мілер |
Portal di Ensiklopedia Dunia