Бахрам V
Бахрам V (Варахран, Врам, перс.: بهرام گور), больш вядомы ў гісторыі як Бахрам Гур, сасанідскі шахіншах з 420/421 па 439 гады. Адзін з траіх сыноў Яздгірда І (399—420) і Шашандухт, дачкі яўрэйскага эксіларха. Пасля смерці Яздгірда I знаць, незадаволеная яго ўладарствам, спрабавала адхіліць ад улады ўсіх яго сыноў і пасадзіць на сталец Хасрова, нашчадка бакавой галіны дынастыі Сасанідаў. Бахрам здолеў, з дапамогай войск арабскага ўладара Мундзіра I з клану Лахм, пры двары якога ён выхоўваўся, а таксама праз перамовы з дэлегацыяй ад іранскіх магнатаў, адхіліць Хасрова ад улады і атрымаць карону. ![]() Бахрам Гур стаў вядомы не столькі сваім рэальным уладарствам, колькі праз вобраз бясстрашнага і магутнага военачальніка, героя-каханка і заўзятага паляўнічага з персідскага фальклору і літаратуры пазнейшых часоў. Захаванне шахіншаха ў такім вобразе ў народнай памяці тлумачыцца як ягонымі гарманічнымі адносінамі з арыстакратыяй (што выгадна адрознівала яго ад бацькі), так і ўвогуле даволі пазітыўным поглядам зараастрыйскай рэлігіі на матэрыяльны свет і яго асалоды і даброты, паводле якога імкненне да зямных дароў, стварэння светлых і святых сілаў, не асуджаецца. Вобраз Бахрама як аматара жанчын (які ёсць вельмі важнай складовай ягонага вобразу ў традыцыі іранцаў) яскрава дэманструецца ў творы славутага паэта Гянджэві «Сем прыгажунь», а таксама ў пэўных фрагментах «Шах-намэ», якая дае даволі грунтоўны мастацкі аповед пра гэтага ўладара Ірана. Таксама ёсць паданні, якія прыпісваюць Бахраму перамогу над цмокам, якія, такім чынам, родняць яго з шэрагам падобных герояў важнага сюжэта індаеўрапейскай міфалогіі, міфа пра барацьбу з цмокам. У дадатак сярэднявечная персідская кніга «Лубаб Эль-Баб» прыпісвае шахіншаху стварэнне першага верша на новаперсідскай, што, хутчэй, не адпавядае праўдзе, а толькі ёсць добрым прыкладам ідэалізацыі манарха ў народнай традыцыі. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Information related to Бахрам V |
Portal di Ensiklopedia Dunia