Аляксандр Фёдаравіч Кістаў
Аляксандр Фёдаравіч Кі́стаў[1] (руск.: Александр Фёдорович Кистов; 7 верасня 1903, Царыцын — 14 мая 1960, Мінск) — беларускі савецкі акцёр тэатра і кіно. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1947)[2]. Народны артыст Беларускай ССР (1953)[2][1]. БіяграфіяНарадзіўся ў горадзе Царыцын. У 1920 годзе добраахвотнікам пайшоў у Чырвоную Армію[2]. Пасля дэмабілізацыі ў 1922[3] годзе на камсамольскай рабоце[2]. У 1928 годзе скончыў Ленінградскі тэатральны тэхнікум[1]. З 1929 года працаваў у тэатрах Ленінграда, Куйбышава, Масквы[3]. У 1944 годзе А. Ф. Кістаў быў запрошаны ў Дзяржаўны рускі драматычны тэатр БССР у якасці акцёра і дырэктара[2]. Памёр А. Ф. Кістаў 14 мая 1960 года. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску. ТворчасцьА. Ф. Кістаў меў ад прыроды магутны голас, велічную стаць, пластычную выразнасць і вулканічны тэмперамент, якія спалучаліся з высокім прафесійным майстэрствам і выконваў востракамедыйныя і характэрныя ролі з каларытнымі бытавымі рысамі[2]. Ролі ў тэатры
У кіноА. Ф. Кістаў зняўся ў шэрагу кінафільмаў, сярод якіх «Міколка-паравоз», «Катоўскі», «Зялёныя агні», «Палеская легенда», «Першыя выпрабаванні», «Строгая жанчына». Узнагароды і званні
ПамяцьУ верасні 2003 года ў Беларусі ўведзена ў абарачэнне маркіраваная паштовая картка з арыгінальнай маркай, прысвечанай 100-годдзю з дня нараджэння А. Ф. Кістава[2]. Зноскі
Літаратура
СпасылкіInformation related to Аляксандр Фёдаравіч Кістаў |
Portal di Ensiklopedia Dunia