11-ы асобны гвардзейскі мотастралковы Енакіеўска-Дунайскі полк
11-ы асобны гвардзейскі мотастралковы Енакіеўска-Дунайскі полк — тактычнае фармаванне народнай міліцыі Данецкай Народнай Рэспублікі.[1] Умоўнае найменне — вайсковая часць № 08818 (в/ч 08818). Скарочанае найменне — 11 гв. амсп. Гістарычным папярэднікам з’яўляецца Брыгада (першапачаткова, батальён) «Усход» — узброенае фармаванне Данецкай Народнай Рэспублікі, якое ўдзельнічала ва ўзброеным канфлікце на ўсходзе Украіны. Былы камандзір брыгады «Усход» — Аляксандр Хадакоўскі, былы камандзір спецпадраздзялення «Альфа» Упраўлення СБУ Данецкай вобласці[2][3]. Па словах самога Хадакоўскага, батальён быў сфарміраваны ў пачатку мая 2014 года з актывістаў грамадскага руху «Патрыятычныя сілы Данбаса», які ён стварыў і ўзначаліў у пачатку сакавіка 2014 года. Зноскі
Information related to 11-ы асобны гвардзейскі мотастралковы Енакіеўска-Дунайскі полк |
Portal di Ensiklopedia Dunia